Астравецкі суд адмовіўся разбірацца з беларускай АЭС
Суд Астравецкага раёна 16 чэрвеня спыніў разгляд пазову, з якім выступіла грамадскае аб'яднання "Экадом". Як нагадвае БелаПАН, эколагі патрабавалі абавязаць Дырэкцыю будаўніцтва атамнай станцыі падаць дакументацыю па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). Арганізацыя з лістапада 2009 года патрабуе азнаямлення экалагічнай грамадскасці з дакументацыяй па АУНА будучай беларускай АЭС у электронным або друкаваным выглядзе. Толькі ў лютым супрацоўнікі Дырэкцыі прапанавалі эколагам прыйсці ў офіс для азнаямлення з інфармацыяй. Пры гэтым дакументы былі даступныя толькі ў працоўны час, выносіць іх забаранялася. Як лічыць юрыст "Экадома" Сяргей Магонаў, гэтая адмова супрацьзаконная, бо парушае міжнародную Орхускую канвенцыю і закон аб ахове навакольнага асяроддзя Беларусі.
Астравецкі суд палічыў, што справа непадведамасная суду агульнай юрысдыкцыі і парэкамендаваў звярнуцца ў гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці. Юрыст "Экадома" мяркуе, што справа спыненая з-за таго, што суд не жадае прызнаваць справядлівасць довадаў "Экадома". Бо рашэнне на яго карысць будзе мець рэзананс як першы прэцэдэнт у Беларусі, які фіксуе парушэнні чыноўнікамі Орхускай канвенцыі.