Асуджаны афіцэр беларускага войска - "наркаман са стажам"
8,5 гадоў правядзе за кратамі ўжо былы старшы лейтэнант адной з вайсковых часцей, якая дыслакуецца на Віцебшчыне. Яго пакаралі за распаўсюд наркотыкаў, якія ён атрымліваў з Расіі. Паводле звестак вайсковай контрвыведкі, старшы лейтэнант "наладзіў
сувязь з наркаманамі з Лепельскага раёна" ды забяспечваў наркотыкамі
іншых афіцэраў. У яго затрыманні ўдзельнічалі байцы спецпадраздзялення "Альфа".
Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, гэты выпадак - выключны і не мае прэцэдэнтаў. Асуджанага называюць "наркаманам са стажам".
Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, гэты выпадак - выключны і не мае прэцэдэнтаў. Асуджанага называюць "наркаманам са стажам".