Атмасферны ціск у Мінску больш чым на 20 міліметраў перавысіў норму
Больш чым на 20 міліметраў перавысіў норму атмасферны ціск у Мінску 4 студзеня. Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, максімальнае значэнне ціску склала 765 мм пры норме 740—742 мм.
Значны рост ціску абумоўлены магутным антыцыклонам, цэнтр якога знаходзіцца ў Расіі. Разам з тым цяперашні ціск не з'яўляецца рэкордным.
Яго максімальнае значэнне для Мінска — 773 мм — зафіксавана больш як 100 гадоў таму, 23 студзеня 1907 года. Бліжэйшымі днямі, з адыходам антыцыклону, ціск будзе зніжацца, зазначылі ў гідраметэацэнтры.
БелаПАН