Атручаны галоўны выведнік Брытаніі, падазраюць Крэмль ці самагубства
3 ліпеня ўвечары стала вядома, што кіраўнік выведкі Брытаніі Алекс Алан быў знойдзены непрытомным у сваім доме. Цяпер ён у шпіталі ў стане комы. Алан ачольваў камітэт выведслужб, у які ўваходзяць высокапастаўленыя грамадзянскія службоўцы, а таксама кіраўнікі трох выведвальных служб Вялікабрытаніі - MI-5, MI-6 і Штаба ўрадавай сувязі. “Характар яго нечаканай хваробы, калі мела месца спроба замаху,
паказвае на ФСБ. Яны прызнаныя майстры забойства з дапамогай атрутаў",
- лічыць вядучы эксперт па тэхніцы бяспекі Крыс Добсан. Па іншай версіі, Алан мог пацярпець ад перадазавання
лекавых прэпаратаў. У чэрвені ён наклікаў на сябе крытыку з-за таго,
што сакрэтныя дакументы яго камітэта былі знойдзеныя ў цягніку і
перададзеныя ў рэдакцыю BBC.
BBC
BBC