Аўстралійца пакараюць за тое, што ездзіў п'яны на інваліднай калясцы
Аўстралійская паліцыя высунула абвінавачванні ў кіраванні ў нецвярозым стане мужчыне, які быў знойдзены спячым ў інваліднай калясцы на дарозе. Інцыдэнт адбыўся каля курортнага горада Кэрнс. Мужчына спыніў сваю
каляску, забяспечаную маторам, так, што перашкаджаў праезду машын.
Паліцыянты, якія прыехалі на месца, пабудзілі 63-гадовага інваліда і прымусілі яго з'ехаць з дарогі. Пасля гэтага яны правялі тэст на алкаголь. Ён паказаў, што канцэнтрацыя алкаголю ў крыві мужчыны ў шэсць разоў перавышае дапушчальную норму.
У пачатку ліпеня адбудзецца суд, уладальніку інваліднай каляскі пагражае штраф, інфармуе Associated Press.