Аўстралійскі магнат дасць на рэстаўрацыю сінагогі ў Гродне мільён долараў
Колькі дакладна грошай спатрэбіцца на аднаўленне, пакуль невядома, але сума дакладна перавысіць мільён долараў.
Рэстаўрацыяй удалося зацікавіць нафтавага магната з Аўстраліі, на якога выйшаў гродзенскі рабін Іцхак Копман. Бацька аўстралійца паходзіў з Гродна і нават жыў побач з сінагогай. Ён адзіны з сям'і, хто выжыў падчас Другой сусветнай вайны, пасля трапіў у Ізраіль.
Пачатак рэстаўрацыі ўжо пакладзены: у Мінск на даследаванні адаслалі пробы тынкоўкі і цэглы. Гродзенскі гарвыканкам таксама паўдзельнічаў: пералічыў на праектаванне 20 мільёнаў рублёў. Заняцца гэтай працай прапанавалі інстытуту "Гроднаграмадзянпраект", але адказу пакуль не атрымалі.