Аўтачарга на мяжы Беларусі і Расіі можа знікнуць да раніцы
На мяжы Беларусі і Расіі з'явілася чарга грузавых аўтамабіляў. Яна расцягнулася прыблізна на 15 кіламетраў. Як паведамілі Еўрарадыё на Смаленскай мытні, аўтачарга з'явілася з-за доўгіх выходных у Расіі з-за Дня абаронцаў Айчыны. Работнік мытні: "Перавозчыкі чатыры дні не працавалі, не ехалі. А цяпер усе паехалі, таму чарга і ўтварылася. Я так думаю, што да раніцы гэтая чарга на Чырвонай Горцы (пункт пропуску. - Еўрарадыё.) сыдзе. Колькі машын - цяжка сказаць, іх ніхто не замерыць. Уся інфармацыя ідзе са слоў перавозчыкаў. Не ехалі 3 дні, стаялі на стаянках. Цяпер паехалі, таму што заўтра працоўны дзень. За гэты час назапасілася шмат машын".
З-за вялікай колькасці грузавых аўтамабіляў ускладніўся рух легкавых. Некаторыя кіроўцы грузавікоў выязджаюць на другую паласу.
Чарга з'явілася з беларускага боку, у ёй пераважна аўтамібілі з нумарамі ЕС.