Аўтар "Акту аб дэмакратыі" прыедзе на Плошчу ў Беларусь

Пра гэта паведаміў Еўрарадыё патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук. Па словах палітыка, у Злучаных Штатах у яго была персанальная сустрэча з кангрэсменам Крыстаферам Смітам, аўтара "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі".

Раманчук: "Сміт сказаў, што калі яму дадуць візу, то ён прыедзе да нас назіральнікам і будзе з намі 19 снежня на плошчы ў 20 гадзін. Ён прывязе з сабой яшчэ 10 кангрэсменаў, якія будуць сачыць за тым, як будзе адбывацца падлік галасоў".


Падрабязней чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё і слухайце ў эфіры.