Аварыя ў Мінску, загінула жанчына

Раніцай 25 траўня на перакрыжаванні мінскіх вуліц Сурганава і Куйбышава каля ўніверсама «Рыга» адбылася жудасная аварыя. Прыблізна ў 7.30 аўтамабіль «Фольксваген-Пасат», які рухаўся на вялікай хуткасці, спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з «Аўдзі-100» і выехаў на раздзяляльную паласу, збіў агароджу, святлафор.
Пад яго колы патрапіла 50-гадовая жанчына, якая стаяла на астраўку бяспекі. Як нам паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, яна памерла ў бальніцы.

Кіроўца «Фольксваген-Пасат» сур’ёзна не пацярпеў. Паводле звестак газеты «Салідарнасць», аўтамабіль-віноўнік аварыі з'яўляецца службовым. Зараз праводзіцца расследаванне.














Фота — forum.onliner.by