Аварыя ў Растоўскай вобласці Расіі: 50 цыстэрнаў сышлі з рэек (відэа)
Здарэнне адбылося ў ноч на 9 траўня ў непасрэднай блізкасці ад станцыі Белая Калітва.
Цыстэрны з палівам сышлі з рэек, 7 з іх загарэліся, адбыўся моцны выбух. Чалавечых ахвяраў няма, аднак ВВС паведамляе, што 29 чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай. 15 з іх шпіталізаваныя.
Паведамляецца таксама, што ў выніку разгерметызацыі адной з цыстэрнаў адбылася ўцечка метыленхларыду.
Расійскі Следчы камітэт распачаў у сувязі з аварыяй крымінальную справу.