Нацаэрапорт Мінск рэкамендуе не вазіць з сабой смартфоны Samsung Galaxy Note 7
Шэраг міжнародных авіякампаніяў увялі абмежаванні на перавозку смартфонаў Samsung Galaxy Note 7. Пра гэта папярэджвае Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Гэтая мера звязаная з бяспекай пасажыраў, бо названыя смартфоны часта загараюцца.
Каб не ўзнікалі праблемы і непаразуменнні падчас рэгістрацыі на рэйс і перадпалётнага надгляду, супрацоўнікі Нацыянальны аэрапорт просяць пасажыраў загадзя ўдакладняць правілы перавозкі тэлефонаў Samsung Galaxy Note 7 на афіцыйных сайтах авіякампаній альбо ў прадстаўнікоў авіякампаній.
Паней паведамлялася, што 2 верасня фірма Samsung Electronics паведаміў пра глабальнае адкліканне смартфонаў Galaxy Note 7. Прычынай сталі выяўленыя дэфекты акумулятараў, што прыводзяць да ўзгарання і выбуху падчас зарадкі.