Айчынныя альпіністы рыхтуюцца да штурму гары ў Пакістане

У Пакістан адпраўляецца беларуская экспедыцыя. Яе ўдзельнікі маюць намер узыйсці на адну з самых найвышэйшых вяршыняў планеты Нанга Парбат. Яе вышыня складае 8126 метраў. У Беларускай федэрацыі альпінізму адзначаюць, што беларусы яшчэ не ўздымаліся на гару, размешчаную ў горным масіве на мяжы Заходніх Гімалаеў з Тыбецкім нагор’ем.

Паводле альпінісцкай класіфікацыі, Нанга Парбат уваходзіць у чацвёрку найбольш складаных вяршыняў свету.

У складзе беларускай каманды восем альпіністаў. 13 чэрвеня яны прыбудуць у Пакістан, а праз тыдзень ужо дасягнуць базавага лагеру.

БелаПАН