Азаранка і Гаварцова выйшлі ў чвэрцьфіналы тэнісных турніраў
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў іспанскім Марбелье. Аналагічнага выніку дамаглася Вольга Гаварцова на турніры ў амерыканскім Понтэ-Ведра-Біч. Прызавы фонд кожнага са спаборніцтваў складае 220 тысяч долараў, адзначае БелаПАН. 8 красавіка ў другім крузе Азаранка выйграла ў іспанкі Эстрэлы Кабеза Кандэла — 6:2, 6:4. Цяпер наша суайчынніца сустрэнецца з яшчэ адной іспанкай Марыяй Хасэ Марцінэс Санчас.
Гаварцова з лікам 6:2, 6:2 перамагла грузінку Ганну Тацішвілі і ў наступным раўндзе будзе сапернічаць з Варварай Лепчанка з ЗША.
У першым крузе (1/8 фіналу) парнага разраду Вольга Гаварцова і расіянка Ала Кудраўцава прайгралі немцы Юліі Гергес і чэшцы Барбары Заглававай-Стрычавай — 3:6, 6:3, 5:10 (тай-брэйк).
У чвэрцьфінале спаборніцтваў дуэтаў Кацярына Дзегалевіч і канадка Мі-Эў Пелецье саступілі Андрэе Главачкавай з Чэхіі і Вользе Саўчук з Украіны — 4:6, 6:4, 8:10 (тай-брэйк).