Азаранка і Вазняцкі правядуць у Мінску дабрачынны тэнісны матч
Першая ракетка свету Каралін Вазняцкі прыбыла ў Мінск на дабрачынны матч з найлепшай тэнісісткай Беларусі Вікторыяй Азаранкай, паведамляе БЕЛТА. Дацкая спартсменка спадзяецца ацаніць беларускую кухню, паглядзець беларускую сталіцу і чакае вялікай колькасці гледачоў на трыбунах мінскага Палацу спорту. Апроч матчу, Каралін Вазняцкі правядзе ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў. Дабрачынны матч Вазняцкі і Азаранкі пачнецца сёння а 17.30. Квіткі на матч каштуюць ад 20 да 50 тысяч рублёў і актыўна раскупаюцца аматарамі тэнісу. Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах.