Азаранка на старце Australian Open сустрэнецца з францужанкай Каэн-Аларо

Арганізатары першага ў сезоне турніру "Вялікага шлёма" апублікавалі вынікі лёсавання. Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў стартавым матчы Australian Open сустрэнецца з францужанкай Стэфані Каэн-Аларо, паведамляе БЕЛТА. Вікторыя займае 7-е месца ў рэйтынгу WTA і атрымала 7-ы нумар пасеву на турніры. Яе суперніца ў цяперашні час з'яўляецца 118-й ракеткай свету.

Беларуска Настасся Якімава (107-е месца рэйтынгу WTA) згуляе з аўстралійкай Кейсі Дэльаква (978). Аўстралійка атрымала ад арганізатараў wild card. Саперніца яшчэ адной беларускі Вольгі Гаварцовай (54) вызначыцца пазней у кваліфікацыі.

А вось Кацярына Дэгалевіч (172) у асноўным турніры Australian Open не згуляе. Яна завяршыла выступ у кваліфікацыі, прайграўшы кітаянцы Сіньюн Хан (192) — 5:7, 2:6.

Australian Open стартуе ў Мельбурне 18 студзеня.