Азаранка выйграла турнір у Мемфісе ў адзіночным і парным разрадах
Вікторыя Азаранка атрымала двайную перамогу на турніры ў амерыканскім Мемфісе. Беларуска была лепшай у адзіночным і парным разрадах турніру.
Цікава, што ў фінале “адзіночкі” Азаранка перайграла сваю напарніцу па парным разрадзе — датчанку Каралін Вазняцкі 6:1, 6:3.
У фінале парнага разраду ўжо ў дуэце з датчанкай яны перамаглі ўкраінку Юльяну Федак і галандку Міхаэлу Крайчэк — 6:1, 7:6 (7:2).
Як адзначае “Прэсбол”, дзякуючы паспяховай гульні ў Мемфісе з панядзелку Вікторыя Азаранка зойме рэкордны для сябе 11-ы радок сусветнага рэйтынгу. Да гэтага яе найвышэйшай пазіцыяй было 14-е месца.