Азаранка выйграла ў былой першай ракеткі свету Клейстэрс

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў англійскім Істбурне, паведамляе БелаПАН. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 600 тысяч долараў ЗША. 17 чэрвеня ў трэцім крузе яна перамагла былую першую ракетку свету Кім Клейстерс з Бельгіі — 7:6 (10:8), 6:4. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе францужанка Марыён Барталі.

У другім крузе (1/4 фіналу) парнага разраду на турніры ў галандскім Хертохенбосху (прызавы фонд 220 тысяч долараў) Таццяна Пучак і турчанка Іпек Сеналу саступілі Але Кудраўцавай з Расіі ды Анастасіі Радзівонавай з Аўстраліі — 6:2, 4:6, 8:10 (тай-брэйк).

У другім раўндзе кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Англіі Кацярына Дзегалевіч прайграла харватцы Айле Тамлянавіч — 4:6, 3:6, а Настасся Якімава перамагла румынку Сімону Халеп — 6:4, 6:1. У трэцім крузе Якімава перамагла японку Місакі Доі — 2:6, 6:4, 6:4 і выйшла ў асноўную сетку Ўімблдона, дзе за сваю кар'еру пакуль ні разу не праходзіла далей за стартавы круг.