Азаранка выйшла ў трэці круг парнага разраду на Уімблдоне
Вікторыя Азаранка (9-е месца ў рэйтынгу) і Шахар Пеер (16) вышлі ў 1/8 фіналу парных спаборніцтваў Уімблдонскага тэніснага турніру. 27 чэрвеня ў другім крузе "пасеяны" пад шостым нумарам беларуска-ізраільскі дуэт выйграў у амерыканак Крысціны Фузана (94) і Энджэлы Хейнс (126) — 7:6 (7:5), 6:1.
Кацярына Дзегалевіч (80) і расіянка Вера Душэвіна (86) саступілі на гэтай стадыі лідэрам жаночага парнага тэніса Кары Блэк (Зімбабвэ) і Лізэль Хубэр (ЗША) — 0:6, 2:6.
У першым крузе змяшанага разраду (1/32 фіналу) Максім Мірны (28) і Вольга Гаварцова (51) перамаглі шведа Роберта Ліндстэдта (41) і Анастасію Радзівонаву з Расіі (45) — 4:6, 7:5, 6:1, а Таццяна Пучак (32) і Рохан Бапана з Індыі (50) — прадстаўнікоў Расіі Ігара Куніцына (49) і Алену Вясніну (28) — 6:4, 2:6, 6:4.
БелаПАН