Азаранка выйшла ў трэці раўнд на Такійскім турніры

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на турніры ў Токіё адолела чэшскую спартоўку Люсі Шафаржаву – 6:1, 6:3. Як паведамляе "Чемпионат.ру", нашая суайчынніца выйшла ў трэці раўнд спаборніцтваў. Для перамогі Азаранка спатрэбілася 1 гадзіна 17 хвілінаў. Падчас гульні беларуска адзначылася пяццю брэйкамі.

На наступным этапе спаборніцтваў наша тэнісістка будзе спаборнічаць з пераможцай паядынку паміж Марыён Барталі (Францыя) і Анай Іванавіч (Сербія).