"Бабруйск-Арэна" зачыняецца праз два тыдні працы
Лядовы палац у Бабруйску рыхтуецца да размарожвання лёду. Прастой мяркуецца да верасня. Нагадаем, што адкрыццё "Бабруйск-Арэны" 31 траўня суправаджалася вялікай помпай. Афіцыйнай заявы аб закрыцці катка пакуль няма. Гарадскія газеты нават паведамляюць пра адкрыццё з 10 чэрвеня новага аўтобуснага маршруту "Вакзал–Лядовы палац". Аднак персанал "Бабруйск-Арэны" ўжо ў курсе, паведамляе "Бюлетэнь-онлайн". Версія, якую высоўваюць самі працаўнікі "Бабруйск-Арэны", гучыць так: на вуліцы горача, і халадзільныя ўстаноўкі не спраўляюцца лёд выпрацоўваць.
Аднак чуткі пра вялікія недаробкі ў Лядовым трымаюцца ў горадзе з дня пампезнага адкрыцця спартовага будынка, якое адбылося на паўтара года раней за разлічаны будаўнікамі тэрмін.
Аднак чуткі пра вялікія недаробкі ў Лядовым трымаюцца ў горадзе з дня пампезнага адкрыцця спартовага будынка, якое адбылося на паўтара года раней за разлічаны будаўнікамі тэрмін.