Бабруйскія дэмакраты правялі вечарыну, прысвечаную Дню Волі
Бабруйскія дэмакратычныя актывісты 21 сакавіка правялі імпрэзу, прымеркаваную да Дня Волі. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 50 чалавек.
Падчас вечарыны прагучалі некалькі дакладаў з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Прысутныя праспавялі таксама гімн “Магутны Божа”.
Бабруйчане адмыслова зладзілі імпрэзу загадзя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юры Грынявецкі. Па яго словах, 25 Сакавіка многія сябры дэмакратычных арганізацый горада паедуць святкаваць Дзень Волі ў Мінску.