Бабуля Тані Казыра: Амерыканская сям’я перашкаджае вяртанню ўнучкі
Бабуля беларускай уцякачкі Тані Казыра просіць МЗС нашай краіны дапамагчы вярнуць з ЗША на радзіму яе ўнучку.
Яна пацвердзіла, што Таццяна прыняла адназначнае рашэнне вярнуцца ў Беларусь. У сваёй заяве бабуля выказала занепакоенасць тым, што амерыканская сям'я, дзе пражывае дзяўчынка, перашкаджае яе вяртанню на радзіму і забараняе ёй звязвацца па тэлефоне з беларускім консулам у Вашынгтоне, інфармуе “Інтэрфакс”.
У МЗС паведамілі, што іх прадстаўніку ўдалося звязацца па тэлефоне з Таняй, якая пацвердзіла сваю настойлівую просьбу дапамагчы ёй як мага хутчэй вярнуцца дадому.
Цяпер беларускі бок плануе афіцыйна звярнуцца да кампетэнтных органаў ЗША з патрабаваннем прыняць неабходныя захады па вяртанні дзяўчынкі.