Бацькі атрымалі першы ліст ад Паўла Севярынца
У версе аркуша рукою Паўла пазначана "Ліст №5", распавядае Таццяна Севярынец, маці зняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Але папярэдніх чатырох лістоў сям'я так і не атрымала, перадае Радыё Свабода. На думку спадарыні Таццяны, ліст праходзіў нейкую папярэднюю праверку: ён датаваны 12-м студзеня, але на пошце праштампаваны толькі 18-га. Яшчэ адна выснова, якую зрабіла маці, -- пра тое, што да Паўла Севярынца даходзяць не ўсе перадачы: у лісце ён просіць перадаць яму лекі, якія Таццяна Севярынец перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5-га студзеня.
Увогуле ліст невялікі, адзначае спадарыня Тацяна - на адну старонку звычайнага сшытка. Павал Севярынец просіць бацькоў прабачыць яго за тое, што цяперашняе ягонае становішча вымагае ад іх дадатковых клопатаў, віншуе іх з Вадохрышчам, а пра сябе паведамляе сцісла: "Малюся, думаю, пішу".