Бакіева-малодшага шукаюць у Мінску

Сын зрынутага прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева Максім, хутчэй за ўсё, пакінуў Латвію. Пра гэта заявіла кіраўніца латвійскага МУС Лінда Мурніеце. Нагадаем, што Бакіева -малодшага абвясціў у міжнародны вышук Інтэрпол. Лінда Мурніеце мяркуе, што Максім Бакіеў выехаў у адну з краін Шэнгенскай зоны, з якой у Латвіі няма кантрольна-прапускных пунктаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі газеты "КоммерсантЪ", малодшы Бакіеў адправіўся ў Беларусь, дзе знаходзіцца яго бацька Курманбек Бакіеў. Аднак афіцыйных звестак пра перасячэнне мяжы з Беларуссю няма.

Паводле іншай версіі, Максім Бакіеў мог з'ехаць у адну з лацінаамерыканскіх краін, якія не выдаюць людзей па запыце Інтэрпола.