Балець за “БАТЭ” ў Малдову паедзе каля 300 беларускіх фанатаў
На матч БАТЭ супраць “Шэрыфа” паедуць каля 300 заўзятараў з Беларусі. Агулам у Ціраспаль выправяцца тры аўтобусы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня фан-клуба барысаўскай футбольнай каманды Ўладзімір Цітавец. Цітавец: “Каля 300 чалавекаў прыблізна там будзе. Колькі будзе дакладна, складана сказаць. Арганізаваныя тры аўтобусы”.
На 13-тысячным стадыёне "Шэрыфа" беларусам адвялі 700 месцаў. Усяго ж на матчы чакаецца да 10 тысяч чалавек, распавялі ў прэс-службе малдоўскай каманды.
Нагадаем, чарговая гульня групавой стадыі Лігі Еўропы адбудзецца 21 кастрычніка ў Малдове. Пасля двух матчаў БАТЭ з чатырма ачкамі лідзіруе ў сваёй групе.
1 БАТЭ 4
2 Шэрыф 3
3 АЗ 3
4 Дынама (Кіеў) 1