Балгарыя перамагла на Еўрабачанні — 2026

Спявачка Dara

Спявачка Dara

Прадстаўніца Балгарыі Dara перамагла на конкурсе песні "Еўрабачанне-2026" з песняй"Bangaranga". Яна атрымала максімум балаў і ад журы, і ад тэлегледачоў.

На другім месцы размясціўся Ізраіль, на трэцім — Румынія. 

Перад фіналам "Еўрабачання" букмекеры ставілі на перамогу Фінляндыі, а шанцы Балгарыі на перамогу складалі каля 8%. Аднак у гэты раз прагнозы букмекераў апынуліся далёкія ад праўды — у тройку нават не патрапілі ні Фінляндыя, ні Аўстралія, якую таксама называлі сур'ёзным канкурэнтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.