Вызначыліся ўсе фіналісты "Еўрабачання"

Прадстаўнік Вялікабрытаніі на Еўрабачанні

Прадстаўнік Вялікабрытаніі на Еўрабачанні / EPA

14 траўня ў Вене прайшоў другі паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне", і сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі фіналу.

Пераможцамі першага паўфіналу сталі Ізраіль, Бельгія, Харватыя, Фінляндыя, Грэцыя, Літва, Малдова, Польшча, Сербія і Швецыя. У другім паўфінале да іх далучыліся Албанія, Аўстралія, Балгарыя, Кіпр, Украіна, Чэхія, Данія, Мальта, Румынія, Нарвегія.

Акрамя таго ў фінале прымуць удзел Аўстрыя як краіна — гаспадыня конкурсу, а таксама прадстаўнікі так званай Вялікай чацвёркі музычных вяшчальнікаў — Вялікабрытанія, Францыя, Германія ды Італія.

Галоўным фаварытам сёлетняга "Еўрабачання" лічыцца фінскі дуэт Лінды Лампеніус і Петэ Парканена.

Фінал конкурсу пройдзе ўвечары ў суботу, 16 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.