Балтыка зацвіла
Амаль поўны штыль і доўгая спякота прывялі да самага маштабнага красавання мікраарганізмаў і водарасцяў у Балтыйскім моры з 2005 г., паведамляе onet.pl. Камера з еўрапейскага спадарожніка Envisat паказала, што сіне-зялёныя водарасці расцвілі ад Фінляндыі да ўзбярэжжа Польшчы і Нямеччыны.
Угнаенні з палёў, што трапляюць у мора, спрыяюць росту багавіння. Працэс развіцця фітапланктону зніжае ўтрыманне кіслароду ў марской вадзе, што можа прывесці да гібелі рыбы ды іншых марскіх жывёл. Узнікае небяспека дэстабілізацыі далікатных марскіх экасістэм.
Спецыялісты спадзяюцца, што хутка прыйдуць вятры і мора захвалюецца, разагнаўшы багавінне з паверхні.