Бамжы патрацілі скрадзеныя 500 долараў за гадзіну

У сталічным парку Янкі Купалы бамжы абакралі двух маладзёнаў, якія пасля роварнай прагулкі, адпачывалі на лаве.
У гэты час да іх падышлі некалькі бамжоў і з цікаўнасцю разглядалі транспарт. Хлопцы так пільнавалі свае сродкі перасоўвання, што не заўважылі як знікла барсетка, у якой ляжалі 3 тыс. долараў.

Выявіўшы прапажу, хлопцы звярнуліся ў міліцыю. Злодзеяў праз гадзіну затрымалі, але да таго часу яны ўжо паспелі патраціць 500 долараў, паведамляе агенства “Минск-Новости”. Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа.