Баранавічы падрыхтаваліся да "газавай вайны"

Трынаццаць з трыццаці трох кацельняў Баранавіцкага раённага жылкамунгасу ў гэтым ацяпляльным сезоне адмовіліся ад газу. Яны перайшлі на дровы, якія нарыхтоўваюць па лясах. Доля выкарыстання мясцовых відаў паліва ў раённых кацельнях сёлета складае 44%. Гэта пры тым, што па краіне вызначаная норма пераходу на дровы і торф у памеры 30%.