Баранавічы трымаюць 1-е месца ў Брэсцкай вобласці па запазычанасці ў бюджэт

Больш за 5 млрд. рублёў складае запазычанасць па плацяжах у бюджэт Баранавічаў. Гэтай лічбай горад забяспечыў сабе першае месца ў Брэсцкай вобласці па запазычанасці ў бюджэт. Дрэнна ў Баранавічах і з ростам заробкаў. Абутковая фабрыка, друкарня, фабрыка мастацкіх вырабаў, камбінат харчовых прадуктаў і іншыя прадпрыемствы не справіліся з паказчыкамі.

Значныя сумы грошай, выдаткаваныя на розныя патрэбы прадпрыемстваў, не ўдалося асвоіць. Водаканал з 3 млрд. рублёў, выдаткаваных на рамонт сеткі кацельняў, выкарыстаў толькі палову сумы.