Баранавічы затапіла

Удзень 23 траўня Баранавічам давялося перажыць удар стыхіі. Як паведамляе БелаПАН, амаль чатыры гадзіны над горадам грымела навальніца, хуткасць ветра дасягала 18 м/с. Колькасць ападкаў склала 60% месячнай нормы — 38 мм, або 38 літраў воды на квадратны метр тэрыторыі. Акрамя таго, выпаў град дыяметрам 2 мм.

Дажджы рознай інтэнсіўнасці (ад 0,1 да 6 мм) прайшлі на большай частцы краіны. У Езярышчы быў град дыяметрам 5 мм, у Жыткавічах — вецер да 15 м/с.

Дарэчы, 24 траўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература панізіцца.