Баранавіцкі цэнтр перакваліфікацыі медыкаў наймаў "мёртвыя душы"

У маштабных прыпісках падазраюць супрацоўнікаў баранавіцкага Цэнтра падрыхтоўкі і перакваліфікацыі медыкаў. Кантралёры з КДК высветлілі, што выкладчыкі, якія працавалі на аснове дамоваў, насамрэч лекцый не чыталі і грошай не атрымлівалі. Даверанасці на атрыманне грошай яны таксама нікому не выдавалі. Дзяржкантроль палічыў, што на “мёртвыя душы” было аформлена 16 млн. рублёў.
КДК свечыць, што за паўгода былі праведзеныя 4 праверкі ў баранавіцкіх адукацыйных установаў. У трох установах выяўленыя падобныя парушэнні. 

Гл. таксама  42 мільёны рублёў укралі баранавіцкія педагогі

Баранавіцкая музвучэльня дае прымусовыя канцэрты, каб аддаць пазыкі