Баранавіцкі "Гаргаз" вырашыў паправіць свой фінансавы стан коштам гараджан?

Жыхары Баранавічаў павінны добраахвотна-прымусова аплочваць паслугі газавай службы ў памеры 25 тысяч рублёў з кожнага праверанага дома ці кватэры.  Чамусьці не на пачатку ацяпляльнага сезону, а напрыканцы яго пайшлі работнікі "Гаргазу" па дамах: правяраюць пліты, калонкі, катлы. Некаторыя жыхары горада звязваюць гэта з тым, што ў Баранавічах днямі ледзь не атруцілася газам сям'я з 4 чалавек - двое дарослых і двое дзяцей. У выніку таго, што не было цягі ў коміне, узровень угарнага газу ў доме быў перавышаны ў 10 разоў. Сям'я апынулася ў шпіталі.

Іншыя гараджане, аднак, лічаць, што ў "Гаргазе" ўзнікла праблема з грашыма, бо 25 тысяч за візіт - грошы немалыя.