Баранавіцкі кіроўца краў, каб купіць падарунак жонцы
Кіроўца аднаго з баранавіцкіх прадпрыемстваў за два дні скраў амаль 600 л саляркі і бензіну. 45-гадовы мужчына працуе на гэтым месцы са жніўня. Днямі ў яго жонкі быў дзень народзінаў, і мужчына задумваўся, дзе ўзяць грошай на падарунак. Заправіўшы па картцы прадпрыемства 200 л паліва, ён паехаў у гаражны масіў і пачаў там гандляваць па коштах значна ніжэйшых за рэальныя.
На другі дзень ён заняўся тым самым бізнэсам. Калі дырэктар прадпрыемства спрабаваў заправіць сваё аўто, выявілася, што на картцы — вялікая запазычанасць. Кіроўца скраў усё, што было. Распачатая крымінальная справа.