Баршчэўскі: БНФ можа перагледзець рашэнне аб зняцці кандыдатаў
Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі не выключае, што рашэнне аб зняцці кандыдатаў з выбараў будзе перагледжана.
Пра гэта ён заявіў у размове з Еўрарадыё.
“У нас 20 верасня пасяджэнне Сойма. Калі знойдуцца аргументы ва ўсёй партыі ці ў асобных людзей, што трэба рашэнне ранейшае перагледзець, і большасць так вырашыць — яно будзе перагледжана ці то ў дачыненні да ўсёй партыі, ці то да часткі. Але на сёння ў нас ёсць гэтае рашэнне і мы яго выконваем”.
Нагадаем, учора кіраўніцтву БНФ быў перададзены зварот кандыдатаў ад партыі, якія прасілі перагледзець рашэнне Сойма аб байкоце выбараў пасля 23 верасня.