Барыса Хамайду затрымалі за жалобную імпрэзу
Сёння раніцай у Віцебску затрымалі апазіцыйнага дзеяча Барыса Хамайду. У цэнтры горада ён зладзіў акцыю, прысвечаную гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
На пачатку 11-й ён выйшаў на вуліцу з плакатам ды жалобным званом. Каля дзесятка супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС ды спецназаўцы дэманстратыўна назіралі, як апазіцыянер рыхтуецца да акцыі.
“Памінальны звон па ахвярах Чарнобыля” гучаў на працягу двух-трох хвілін. Потым міліцыянты прымусілі Хамайду сабраць рэчы і сесці ў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Цяпер ён знаходзіцца ў пастарунку.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.