Барысаўчанкамі гандлявалі ў Літве
Праваахоўныя органы горада Барысаў
Мінскай вобласці выявілі факты зводніцтва і гандлю людзьмі.
Распачата
крымінальная справа супраць 33-гадовай жыхаркі Вільні і групы невядомых асобаў.
Высветлілася, што на працягу чэрвеня-кастрычніка 2005 года гэтыя людзі
завербавалі ў Барысаве і вывезлі ў сталіцу Літвы для заняткаў прастытуцыяй трох
мясцовых жыхарак.
Малодшай з іх быў 21 год. Зараз праводзіцца расследаванне.