Барысаўскі БАТЭ сёння можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі

Датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, барысаўскі БАТЭ можа ў шосты раз стаць чэмпіёнам Беларусі. Дзеля гэтага камандзе Віктара Ганчарэнкі патрэбная перамога ў сённяшнім хатнім матчы супраць наваполацкага "Нафтана". Нагадаем, шэсць матчаў 22-га тура адбыліся ўчора. Мінскае "Дынама", якое ідзе на другім месцы, прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 0:1, і такім чынам наблізіла барысаўчан да перамогі ў чэмпіянаце.

Цяпер у БАТЭ 50 ачкоў (пасля 20 матчаў), у мінскага "Дынама" — 40 (пасля 22 матчаў), у магілёўскага "Дняпра" — 36 (22), у жодзінскага "Тарпеда" і салігорскага "Шахцёра" — па 35 (па 22).