Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з чэмпіёнам Кіпра
Барысаўскі БАТЭ сёння стартуе ў кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У сталіцы Кіпра Нікасіі беларусы згуляюць з мясцовым клубам “Апаэль”. Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крыушэнка разлічвае на поспех у двухраўндавай дуэлі з кіпрыётамі.
А вось галоўны трэнер “Апаэля” Марынас Узунідзіс лічыць, што шансы ў абудзьвюх камандаў роўныя. Праўда, ён наракае на тое, што футбольны сезон на Кіпры яшчэ не пачаўся і ў гульцоў няма дастатковай гульнявой практыкі.
Дарэчы, тэлетрансляцыя футбольнага матча не запланаваная беларускімі тэлеканаламі.
Матч у адказ пройдзе ў Барысаве праз тыдзень, 24 ліпеня.
БЕЛТА