Барысаўскі БАТЭ ўмацаваў свае лідэрскія пазіцыі ў чэмпіянаце Беларусі

Чатыры матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю. Мінскае "Дынама" прымае аднаклубнікаў з Брэста, наваполацкі "Нафтан" — гродзенскі "Нёман", магілёўскі "Дняпро" — жодзінскае "Тарпеда", а "Віцебск" — бабруйскую "Белшыну". 21-ы тур стартаваў у суботу. Барысаўскі БАТЭ перамог аднаго з пераследвальнікаў — салігорскі "Шахцёр" — з лікам 2:0. "Мінск" выйграў у "Партызана" — 4:1.

У БАТЭ цяпер 45 ачкоў і гульня ў запасе, у "Мінска" — 42, у "Шахцёра" — 40, у мінскага "Дынама" — 36 і дзве гульні ў запасе.