Барысаўскі БАТЭ ўмацаваў сваё лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі
Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ 28 чэрвеня ўпэўнена перамог у Мінску сталічных дынамаўцаў з лікам 3:0. Зараз БАТЭ апярэджвае МТЗ-РІПО, які знаходлзіцца на другім месцы ў
турнірнай табліцы, на 6 ачкоў. Дарэчы, як паведамляе газета «Прессбол»,
фанаты мінскага «Дынама» ўчора байкатавалі цэнтральны матч 11 тура —
фанатскі сектар быў пусты.
Нагадаем, у пачатку тыдня быў апублікаваны ліст балельшчыкаў мінскага «Дынама», у якім яны крытыкавалі цяперашняе кіраўніцтва клуба і прасілі прэзідэнта краіны выратаваць каманду ад развалу і ганьбы.
Нагадаем, у пачатку тыдня быў апублікаваны ліст балельшчыкаў мінскага «Дынама», у якім яны крытыкавалі цяперашняе кіраўніцтва клуба і прасілі прэзідэнта краіны выратаваць каманду ад развалу і ганьбы.