Барысаўскі БАТЭ ўмацоўвае лідэрства
Матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, што прайшлі 4 ліпеня, умацавалі лідэрства дзейнага чэмпіёна барысаўскага БАТЭ.
Каманда Ігара Крыушэнкі атрымала дзесятую перамогу, узяўшы верх над магілёўскім "Дняпром" — 2:0.
Мінскі МТЗ-РІПО, што ішоў на другім месцы, не змог выйграць у гасцях у "Віцебска" — 0:0.
Буйную выязную перамогу — 7:2 — атрымаў "Гомель" над "Дарыдай" са Ждановічаў. Ён вёў па ходзе сустрэчы 7:0.
З 8-й хвіліны гаспадары гулялі ў меншасці пасля выдалення Рабцава.
Астатнія вынікі:
"Смаргонь" - "Дынама" - 0:1,
"Нёман" (Гродна) - "Мінск" - 3:1,
"Дынама" (Брэст) - "Нафтан" (Наваполацк) - 0:0.
Сустрэча "Тарпеда" (Жодзіна) - "Шахцёр" (Салігорск) перанесена на 15 жніўня.
Становішча каманд:
БАТЭ - 30 ачкоў,
"Нёман" - 23,
МТЗ-РІПО - 22,
"Гомель" - 21,
"Тарпеда" - 20,
"Дынама" (Мінск),
"Шахцёр" - па 15,
"Смаргонь" - 14,
"Віцебск", "Дынама" (Бр) - па 13,
"Нафтан" - 12,
"Днепр" - 10,
"Дарыда", "Мінск" - па 8.
Наступны тур, апошні ў першым крузе, адбудзецца 10 і 11 ліпеня.
БелаПАН