Барысаўскі “БАТЭ” ўзначаліў табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі

Мінулагодні чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ пасля трох тураў узначаліў табліцу футбольнага чэмпіянату краіны. У той жа час мінскае "Дынама", віцэ-чэмпіён сезона 2006-2007, пасля другой паразы запар займае 11-е месца сярод 14 каманд.

Становішча каманд: “БАТЭ” – 9 ачкоў, "Шахцёр" і “МТЗ-РИПО” – па 7, "Гомель", "Тарпеда" і "Днепр" – па 5, "Нёман", "Смаргонь" і "Дынама" (Брэст) – па 4, "Мінск" і "Дарыда" – па 3, "Дынама" (Мінск) – 1, "Нафтан" і "Віцебск" ачкоў ня маюць.

Наступны тур адбудзецца 6-7 траўня.