Барысаўскія фаны абаранілі маладафронтаўцы ад АМОНа

Моладзевыя апазіцыйныя актывісты ўзнялі нацыянальныя сцягі на стадыёне "Дынама" падчас футбольнага матчу БАТЭ-"Рэал". Аднак амонаўцы, што кантралявалі футбольных заўзятараў, вырвалі сцягі з рук актывістаў і нават паспрабавалі вывесці са стадыёна маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку быццам бы для праверкі дакументаў.

Але барысаўскія фанаты, што знаходзіліся побач, абхапілі юнака рукамі і не дазволілі яго затрымаць, паведамляе сайт "Маладога Фронту".