Басіст гурта Bloodhound Gang "справіў патрэбу" на сцяг Украіны (відэа)
Здарылася гэта 30 ліпеня падчас выступлення амерыканскага гурта ў Кіеве, але на YouTube відэа з'явілася толькі праз некалькі дзён.
На ім відаць, што бас-гітарыст Джарэд Хаселхоф "спраўляе патрэбу" на дзяржаўны сцяг Украіны. Праўда, ёсць верагоднасць, што гэта была толькі імітацыя, а ён абліў яго вадой. Пазней Джарэд Хаселхоф прынёс свае прабачэнні за інцыдэнт.
Як інфармуе сайт podrobnosti.ua, гурт Bloodhound Gang таксама адзначыўся на гэтым і іншых канцэртах ва Украіне сваімі антырасійскімі акцыямі. У Кіеве вакаліст Джымі Пол крычаў са сцэны "Fuck Russia!", а натоўп скандаваў гэтую фразу. У Адэсе амерыканец са словамі "Не расказвайце пра гэта Пуціну" засунуў расійскі сцяг спераду сабе ў штаны, пасля чаго выцягнуў ззаду і кінуў у залу.