Баскетбольную зборную Польшчы можа ўзначаліць беларус

Беларускі спецыяліст Ігар Грышчук, які ўзначальвае клуб "Анвиль", можа стаць галоўным трэнерам зборнай Польшчы па баскеболе, паведамляе Sports.ru. 45-гадовы беларус усю сваю кар'еру гульца правёў у "Анвілі" і атрымаў польскае грамадзянства ў 1998 годзе. Кантракт трэнера з Федэрацыяй баскетболу Польшчы будзе падпісаны на наступным тыдні. У выпадку, калі каманда праб'ецца ў фінальную частку Еўрабаскета-2011, Грышчук застанецца на чале трэнерскага штаба да заканчэння Алімпійскіх гульняў-2012.