БАТЭ адарваўся ад пераследвальнікаў у чэмпіянаце Беларусі ўжо на 11 ачкоў

У нядзелю прайшлі два апошніх матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Асноўны канкурэнт барысаўскага БАТЭ мінскае "Дынама" на сваім полі прайграў "Гомелю" — 1:2. Гродзенскі "Нёман" перамог сталічны МТЗ-РІПА з такім жа лікам.
Цяпер у БАТЭ 31 ачко, у "Дняпра" — 20, па 19 ачкоў набралі "Нёман", "Нафтан", мінскае і брэсцкае "Дынама", жодзінскае "Тарпеда".

БелаПАН нагадвае, што наступны тур пройдзе 11-12 ліпеня.