БАТЭ не будзе гуляць у фінале Кубка Садружнасці

Барысаўскі БАТЭ не здолеў прабіцца ў фінал Кубка Садружнасці, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу.  У паўфінальным матчы чэмпіён Беларусі прайграў азербайджанскаму “Хазару” з лікам 1:2. Адзіны гол у беларусаў на рахунку Віталя Радзівонава, які зраўняў лік на 72-й хвіліне. Аднак за дзве хвіліны да фінальнага свістка азербайджнцы забілі пераможны гол.