БАТЭ ўзняўся ў рэйтынгу IFFHS на 62-е месца
У абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) беларускі клуб ўзняўся з 66-га на 62–е месца. Як адзначае "Ежедневник", з клубаў былога СССР наперадзе яго толькі данецкі "Шахцёр" - на 31–й пазіцыі. Міланскі "Інтэр" дагнаў "Барселону" і дзеліць з ёй першы радок. У топ-10 уваходзяць таксама "Эстудыянтэс" (Аргентына), "Баварыя" (Нямеччына), "Рома" (Італія), "Крузэйра" (Бразілія), "Чэлсі" (Англія), "Вердэр" (Нямеччына), "Фулхэм" (Англія), "Атлетыка" (Іспанія).
У дзясятку найлепшых клубаў постсавецкай прасторы акрамя "Шахцёра" і БАТЭ ўваходзяць ціраспальскі "Шэрыф" (71-е месца), ЦСКА (Расія) (84), "Металург" (Данецк, Украіна) (87), "Рубін" (Расія) (89), "Венстпілс" (Латвія) (118), "Левадыя" (Эстонія) (119), "Дынама" Кіеў (Украіна) (123), "Зеніт" (Расія) (153).